У гасцях у цёткі Лявоніхі
Пад такой назвай прайшло фальклорна-забаўляльнае свята ў цэнтры творчасці.
Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляліся выхаванцы фальклорнага гуртка “Жалейка”, лялечнага тэатра “Батлейка”, іх бацькі, бабулі і дзядулі. Таксама на свята завіталі вучні 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”.
Вядучая цётка Лявоніха запрасіла ўсіх на бульбяныя пасядзелкі, падчас якіх удзельнікі працавалі, песні спявалі і жартавалі, у гульні гулялі ды добрым словам бульбачку ўсхвалялі.