“Калядныя пасядзелкі”
13 студзеня 2022 года навучэнцы ўзорнага лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка”, сабраліся разам з сябрамі ва ўтульным зале Смаргонскага районнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на дасугавай праграме “Калядныя пасядзелкі”.
Каханне да радзімы зараджаецца ў чалавеку ў самым раннім дзяцінстве з першай пачутай песняй на роднай мове, першай народнай казкай, прыказкай і прымаўкай.
На свяце панавала радасная атмасфера: навучэнцы ўзорнага лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” спявалі народныя песні, ігралі на музычных інструментах, разам з гасцямі танцавалі беларускую польку. Дзеці ў гульнявой форме знаёміліся з беларускімі традыцыямі і абрадамі, а батлейшчыкі паказалі цікавы спектакль “Каза-манюка”. Гледачы з вялікай цікавасцю і захапленнем назіралі за гульнёй юных артыстаў.
Усё гэта зрабіла мерапрыемства незабыўнай і радаснай падзеяй для ўсіх гасцей. Шмат апладысментаў атрымалі вучні ўзорнага лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка”.
Святочную атмасферу свята стварыла і таленавітая вядучая Ірына Казойць, культарганізатар ДУА “СРЦТДМ”.
І.У. Яновіч, кіраўнік ўзорнага лялечнага тэатра “Батлейка”