Міжнародны дзень роднай мовы
Мова – гэта жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Мова – найвялікшае багацце народа.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Адной з самых галоўных каштоўнасцей, якой павінен ганарыцца кожны народ, з’яўляецца родная мова. Менавіта словы на роднай мове чуе немаўля адразу пасля нараджэння, на роднай мове з пакалення ў пакаленне перадаецца культура, звычаі і традыцыі народа.
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
У небе месяца праглянуў бледны рог,
небе ціха зоркі расцвілі.
Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.
М.Багдановіч
Навучэнцы Школы дадатковай мастацкай адукацыі не засталіся ў баку і правялі ART-чэлендж, прысвечаны Дню роднай мовы.
Юныя мастакі натхняліся цудоўнымі творамі пейзажнай лірыкі беларускіх мастакоў слова, пераносячы на аркуш паперы свае ўражанні ад пачутага, быццам ілюстравалі кожны радок верша.
Залеская А.В., загадчык аддзела выяўленчай
і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.