21 лютага - дзень роднай мовы
Валодаць роднай беларускай мовай – значыць не толькі звацца, але і быць беларусам.
Таму вельмі важна прывіваць любоў да роднай мовы і жаданне карыстацца ёй у зносінах з роднымі і блізкімі. З гэтай мэтай у рамках святкавання міжнароднага дня роднай мовы у аб’яднаннях па інтарэсах былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню.
Удзельнікі ўзорнага лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Вобразы мілыя…”, дзе ўспомнілі творы беларускіх аўтараў, асабліва Янкі Купалы і Якуба Коласа, пасмяяліся з беларускіх жартаў, разыгралі кукальны імправізаваны спектакль на беларускай мове.
Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Карамелькі” і прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе “Танцуй разам”. Навучэнцам былі прапанаваны танцавальныя рухі пад беларускую музыку.
У аб’яднанні па інтарэсах “Тэатральныя фантазіі” навучэнцы пазнаеміліся з гісторыяй роднай мовы і разыгралі імправізаваныя эцюды “Размаўляй па-беларуску”.