Краязнаўчы форум ў Смаргоні
“Выкарыстанне рэгіянальнай адукацыйнай прасторы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання асобы” менавіта пад такой назвай 12-13 мая 2016 года на тэрыторыі Смаргонскага раёна адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў.
Смаргонскі раён невыпадкова абраны для правядзення мерампрыемства такога ўзроўню: чароўная прыгажосць прыроды, багатая гістарычная спадчына, таленавітыя, адданыя сваёй працы людзі...
Удзельнікі форума – кіраўнікі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Гродзенскага цэнтра турызму і краязнаўства, загадчыкі аддзелаў краязнаўства, прадстаўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, педагагічныя работнікі, якія займаюцца краязнаўчай і музейнай дзейнасцю.
Адкрыццё і пленарнае паседжанне форуму адбылося ў аграгардку Залессе. Пасля наведвання дзяржаўнай гісторыка-культурнай ўстановы “Музей-сядзіба М.К. Агінскага” ўсіх прысутных павітаў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Бычко Генадзій. У сваёй прамове ён падкрэсліў непаўторнасць Смаргонскага краю, азначыў асноўныя напрамкі краязнаўчай и музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі раёна.
У другі дзень форуму ўдзельнікі наведалі установу культуры “Смаргонскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей” і адзін з лепшых музеяў ўстаноў адукацыі раёна Народны гісторыка-краязнаўчы музей “Гісторыя. Падзеі. Людзі” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”.
Галоўную частку форума складалі прэзентацыі рэгіянальнага вопыту краязнаўчай дзейнасці. Свой лепшы вопыт, каштоўныя напрацоўкі прадставілі педагагічныя работнікі з усёй рэспублікі: гэта і праектная дзейнасць ў краязнаўстве, і інтэрактыўныя формы ў сістэме школьнага музея, і інавацыйныя падыходы пры стварэнні музея ва ўстанове адукацыі і інш.. Смаргонскі раён прадстаўляла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”. Педагагічным вопытам па правяденню краязнаўчай, даследчай і музейнай дзейнасці ва ўстанове падзялілася загадчык школьнага музея Красоўская Ядвіга Баляславаўна.
Пасля падвядзення вынікаў форуму ўсе накіраваліся на Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння ў гады Першай сусветнай вайны для удзелу ў грамадзянска-патрыятычнай акціі.
Удзельнікі форуму выказалі задаволеннасць работай форуму і падзякавалі гаспадарам за гасцінны прыём.
Інфармацыю падрыхтавала
Вольга Васіленка, загадчык адзела турыстка-краязнаўчай работы