Перамога "Смаргонскай батлейкі"
У Смаргоні 15 мая адбыўся VІІ адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі». Батлейшчыкі з розных куткоў нашага рэгіёна накіраваліся на Смаргоншчыну. Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі традыцыйныя народныя і сучасныя лялечныя пастаноўкі. Гледачы ўбачылі восем цудоўных лялечных спектакляў, у якіх удзельнічалі і дарослыя, і дзеці.
І.У. Яновіч, кіраўнік узорнага лялечнага тэатра «Смаргонская батлейка»