Пакроўскі кірмаш
14 кастрычніка цэнтр творчасці сардэчна запрасіў і дарослых, і навучэнцаў на фальклорнае свята “Пакроўскі кірмаш”. Традыцыйна для беларусаў Пакровы лічыліся пераломным момантам у жыцці прыроды. Разам з Пакровамі надыходзяць першыя прымаразкі і халады. Да Пакроваў звычайна завяршалі работы ў полі і садзе, і наступаў час кірмашоў.
Вось на такі кірмаш сабраліся навучэнцы фальклорнага гуртка «Жалейка» і лялечнага тэатра “Батлейка” разам з бацькамі і сябрамі ва ўтульнай зале цэнтра творчасці. На кірмашы было вельмі весела: удзельнікі спявалі, танцавалі, гулялі ў народныя гульні.
Кожны, хто наведаў цудоўны Пакроўскі кірмаш, змог дакрануцца да незабыўных традыцый свайго народа, акунуцца ў атмасферу творчасці і атрымаць незабыўныя ўражанні.