Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“ШумОК”

Дата: 31 октября 2017 в 16:14, Обновлено 1 ноября 2017 в 10:52
623 просмотра

28 кастрычніка цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сабраў больш за 80 навучэнцаў на Смаргонскую фальклорную талаку. Пры падрыхтоўцы да конкурсу ўдзельнікі вывучалі мастацкія традыцыі беларускага народа і прадставілі гасцям і ўдзельнікам талакі адноўленыя і бытуючыя песні каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў, пазаабрадавыя песні, карагоды, танцы, скокі, гульні, складзеныя па сабраным матэрыяле фальклорныя праграмы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 7 дзяржаўных устаноў адукацыі: «Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні», «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні», «Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні», «ВПК Войстамскі яслі-сад – БШ», «Сольская СШ», «ВПК Сінькоўскі яслі-сад – СШ», «ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – СШ».

Гледачы змаглі завітаць на Смаргонскія вячоркі, на кірмаш, на вечарынку, пазнаёміцца з беларускімі народнымі традыцыямі і абрадамі, а таксама ўбачыць абрадавае свята “Вянок” і “Войстамскі багач” .

Пераможцам Смаргонскай фальклорнай талакі “ШумОК” стала  фальклорная праграма «Смаргонскія вячоркі» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні». Другое месца падзялілі праграмы «Вячоркі» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні» і «Беларускія народныя традыцыі і абрады» ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні». Трэцяе месца – «На кірмашы» ДУА «Сольская СШ».

І ўдзельнікі, і гледачы талакі змаглі дакрануцца да вытокаў  самабытнай культуры Смаргоншчыны, атрымалі цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.