Таленты Прынямоння-2018
30 студзеня на Смаргоншчыне адбыўся раённы этап ХХІІІ абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння -2018”, у якім прынялі ўдзел 14 дзяржаўных устаноў адукацыі раёна.
Удзельнікі фестывалю-конкурсу змаглі праявіць сябе ў розных намінацыях. Усе выступленні былі яркімі і запомніліся гледачам. Журы патрэбна было выбраць тых, хто будзе прадстаўляць наш раён на адборачным туры абласнога конкурсу. Пры падвядзенні вынікаў было вырашана лепшых выканаўцаў накіраваць на абласны фестываль-конкурс.
А імі сталі выхаванцы ўзорнай вакальнай группы эстраднай песні “Радасць” (кіраўнік В.Ф.Бурынская) цэнтра творчасці, узорнай дзіцячай вакальнай студыі “ГолосОК” (кіраўнік Т.А.Нагаева) і танцавальнага калектыву “Смаргоначка” (педагог А.А. Русак) сярэдняй школы № 5, узорнай дзіцячай студыі бальнага танца “Эўрыка” (педагог С.П. Елізавеценка) сярэдняй школы № 7, а таксама Васюта Караліна з Асінаўшчызны (педагог Клундук М.Ч.).
Віншуем вучняў і педагогаў з заслужанай перамогай і жадаем стаць пераможцамі абласнога фестывалю-конкурсу.
Вольга Гуйская , загадчык аддзела
мастацкай творчасці і вольнага часу