Масленіца ў Цэнтры творчасці
21 лютага фае ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” немагчыма было пазнаць.
Яно напамінала цудоўны кірмаш, на якім можна было набыць незвычайныя сувеніры. Гэта выхаванцы аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадавалі свае вырабы. Побач з выставай-продажам сабраліся ўсе прысутныя: бацькі, дзеці, госці – на масленічныя бліны.
Асноўнае дзеянне адбывалася ў актавай зале. Вясёлыя зазывальнікі-скамарохі запрасілі ўсіх на свята. Цудоўная вандроўніца Васілінка таксама трапіла на свята і дапамагла дзецям паклікаць Масленіцу. Разам з бацькамі дзеці ўзнавілі паслядоўнасць Масленічнага тыдня, даведаліся пра традыцыі нашых продкаў.
Удзельнікі свята разам з Масленіцай адгадвалі загадкі, спявалі песні, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, гулялі, танцавалі, частаваліся блінамі з мёдам і варэннем.
Стварыць атмасферу сапраўднага свята дапамаглі ўдзельнікі фальклорнага гурта “Жалейка”, якія на працягу свята спявалі абрадавыя песні .
Кожны, хто прыйшоў у гэты дзень у Цэнтр творчасці, стаў сапраўдным удзельнікам Масленіцы. На развітанне ўсе ўзнавілі добры старадаўні звычай: папрасілі адзін аднаго дараваць крыўды.
Казакевич О.И., методист ОХТД