Лялечны тэатр «Батлейка» атрымаў Дыплом лаўрэата І ступені
Лялечны тэатр «Батлейка», які працуе ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, ізноў з’явіўся ўдзельнікам IV адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, які адбыўся 19 мая ў Залессі.
Сёлета фестываль прымаў калектывы Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей. У склад журы ўвайшлі вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Г.У. Джумкова, яе намеснік Т.М. Ражэва, вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога драмтэатра Ірына Камышава. Узначаліў конкурсную камісію вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Уладзімір Уладыка.
Усе калектывы прадэманстравалі акцёрскае майстэрства, крэатыўнасць, цудоўную прафесійную сцэнаграфію,
Бурныя апладысменты і захапленне журы выклікала выступленне батлеечнага калектыва Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Іны Уладзіміраўны Яновіч, які атрымаў прыз глядацкіх сімпатый і Дыплом лаўрэата І ступені.
<pre> Віншуем Іну Уладзіміраўну і яе навучэнцаў з заслужанай перамогай!</pre>