«Каляднае кола»
5 студзеня у актавай зале Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбылося фальклорнае свята «Каляднае кола», прысвечанае беларускім народным абрадам, зімовым традыцыям і звычаям, якое падрыхтавалі Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з грамадскай дабрачыннай арганізацыяй «Смаргонская ініцыятыва».
Удзельнікі, сярод якіх былі і педагогі Смаргонскага РЦТДМ, пазнаёміліся з калейдаскопам зімовых святаў, актыўна ўдзельнічалі ў абрадзе куццявання.
Шмат вяселля прынеслі беларускія народныя танцы пад гармонік з бубнам. Майстар-клас для гасцей праводзіў Аляксей Крукоўскі з клуба традыцыйнага танца «СІТА» (г. Мінск).
Удзельнікі конкурсу на лепшую калядную страву прадставілі калядныя пірагі, кісель, куццю і атрымалі граматы і прызы.