Таленты Прынямоння-2016
У лютым на Смаргоншчыне адбыўся раённы этап ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння -2016”, у якім прынялі ўдзел 11 дзяржаўных устаноў адукацыі раёна.
Удзельнікі фестывалю-конкурсу змаглі праявіць сябе ў розных намінацыях. Усе выступленні былі яркімі і запомніліся гледачам. Журы патрэбна было выбраць тых, хто будзе прадстаўляць наш раён на адборачным туры абласнога конкурсу. Пры падвядзенні вынікаў было вырашана 12 лепшых нумароў накіраваць на абласны фестываль-конкурс.
У канцы сакавіка ў Гродне адбыўся абласны гала-канцэрт, на які запрасілі навучэнцаў СРЦТДМ, СШ №5 і СШ№7, гімназіі.
Абласны фестываль-конкурс стаў дастойным вынікам сумеснай працы настаўнікаў і навучэнцаў. Выхаванцы ўзорнай вакальнай группы эстраднай песні “Радасць” ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (кіраўнік В.Ф.Бурынская) узнагароджаны трыма дыпломамі: І ступені, ІІ ступені і ІІІ ступені. Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні” таксама атрымалі тры дыпломы: дыплом І ступені і ІІ ступені – выхаванцы ўзорнай дзіцячай вакальнай студыі “ГолосОК” (кіраўнік Т.А.Нагаева) і дыплом ІІ ступені – танцавальны калектыў “Смаргоначка” (педагог А.А. Русак). Дыплом І ступені атрымаў танцавальны калектыў “Імпульс” ДУА “Гімназія г.Смаргоні” (педагог Т.М.Радчанкова). А дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Смаргоні”, якія займаюцца ва ўзорнай дзіцячай студыі бальнага танца “Эўрыка” (педагог С.П. Елізавеценка).
Вынікі ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння -2016” сведчаць пра тое, што Смаргоншчына – край творчай моладзі і таленавітых педагогаў.
Віншуем усіх удзельнікаў фестывалю-конкурсу з заслужанай перамогай.
Вольга Гуйская , загадчык аддзела
мастацкай творчасці і вольнага часу