Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Таленты Прынямоння-2016

Дата: 31 марта 2016 в 14:29, Обновлено 1 апреля 2016 в 12:03
Автор: Бабаян Р. Ш.
1 035 просмотров

У лютым на Смаргоншчыне адбыўся раённы этап ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння -2016”, у якім прынялі ўдзел 11 дзяржаўных устаноў адукацыі раёна.

    Удзельнікі фестывалю-конкурсу змаглі праявіць сябе ў розных намінацыях. Усе выступленні былі яркімі і запомніліся гледачам. Журы патрэбна было выбраць тых, хто будзе прадстаўляць наш раён на адборачным туры абласнога конкурсу. Пры падвядзенні вынікаў было вырашана 12 лепшых нумароў накіраваць на абласны фестываль-конкурс.

    У канцы сакавіка ў Гродне адбыўся абласны гала-канцэрт, на які запрасілі навучэнцаў СРЦТДМ, СШ №5 і СШ№7, гімназіі.

    Абласны фестываль-конкурс стаў дастойным вынікам сумеснай працы настаўнікаў і навучэнцаў. Выхаванцы ўзорнай вакальнай группы эстраднай песні “Радасць” ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (кіраўнік В.Ф.Бурынская) узнагароджаны трыма дыпломамі: І ступені, ІІ ступені і ІІІ ступені. Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні” таксама атрымалі тры дыпломы: дыплом І ступені і ІІ ступені – выхаванцы ўзорнай дзіцячай вакальнай студыі “ГолосОК” (кіраўнік Т.А.Нагаева) і дыплом ІІ ступені – танцавальны калектыў “Смаргоначка” (педагог А.А. Русак).  Дыплом І ступені атрымаў танцавальны калектыў “Імпульс” ДУА “Гімназія г.Смаргоні” (педагог Т.М.Радчанкова). А дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Смаргоні”, якія займаюцца ва ўзорнай дзіцячай студыі бальнага танца “Эўрыка” (педагог С.П. Елізавеценка).

    Вынікі ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння -2016”  сведчаць пра тое, што Смаргоншчына – край творчай моладзі і таленавітых педагогаў.

    Віншуем усіх удзельнікаў фестывалю-конкурсу з заслужанай перамогай.

 

Вольга Гуйская , загадчык аддзела

мастацкай творчасці і вольнага часу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.