Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вячоркі ў Васіліны

Дата: 8 декабря 2018 в 15:42, Обновлено 8 декабря 2018 в 15:59
838 просмотров

8 снежня 2018 года навучэнцы лялечнага тэатра “Батлейка”, фальклорнага ансамбля “Жалейка”, сабраліся разам з бацькамі і сябрамі ва ўтульным зале Смаргонскага районнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на дасугавай праграме “Вячоркі ў Васіліны ”.

Выступалі навучэнцы малодшай і старэйшай групы  фальклорнага ансамбля “Жалейка” і лялечнага тэатра “Батлейка”,  якія спявалі народныя песні і паказалі  два спектаклі “Як курачка пеўніка ратавала”, “Чудесное зёрнышко”. У зале былі не толькі дзеці, але і іх бацькі і сваякі. Гледачы з вялікай цікавасцю і захапленнем назіралі за гульнёй юных артыстаў. Спявалі, танцавалі, гулялі ў гульні не толькі артысты, але і госці. Нязмушаную атмасферу свята стварыла вядучая Ірына Казойць, культарганізатар цэнтра творчасці.

       Удзельнікі вячорак спявалі, паказвалі спектаклі - усё гэта зрабіла мерапрыемства незабыўнай і радаснай падзеяй для ўсіх гасцей.

       Шмат апладысментаў атрымалі навучэнцы творчых калектываў, якія заўсёды радуюць публіку сваімі выступленнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.