Газета “Светлы шлях” падвяла вынікі фотаконкурсу “Родныя сэрцу куткі” і ўзнагародзіла пераможцаў.
Сярод пераможцаў - педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Алянцэвіч і Таццяна Смаленская.
<font face="Arial">Прыгажосць сваёй малой радзімы – хутара Няфеды – адлюстравала на фота Таццяна Смаленская, якая цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў.</font>
<font face="Arial">Мастацкі фатаздымак “Кукурузнае поле паблізу вёскі Клідзеняты” зрабіла Вольга Алянцэвіч, калі аднойчы каталася на веласіпедзе ў родных ваколіцах. Вольга – кіраўнік гуртка “АртЛандзія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.</font>
<font face="Arial">Павіншавала пераможцаў і ўручыла памятныя падарункі галоўны рэдактар газеты “Светлы шлях” Наталля Антоненка.</font>