Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Скарбы роднага краю

Дата: 24 мая 2016 в 17:32, Обновлено 24 мая 2016 в 17:35
Автор: Бабаян Р. Ш.
646 просмотров

  Фальклорны гурт «Жалейка» пад кіраўніцтвам Яновіч Іны Уладзіміраўны прыняў удзел у IV рэгіянальным дзіцячым фальклорным фестывалі беларускай народнай творчасці “Скарбы роднага краю”, які прайшоў на тэрыторыі Дзіцячага цэнтра культуры “Расток” у горадзе Маладзечна 14 мая.

  Галоўная мэта фестывалю – захаванне музычнага, танцавальнага і мастацкага скарбаў Беларусі.

  Канцэртная праграма фестывалю ўключала 29 нумароў. Гледачы маглі пачуць разнастайныя творы беларускай музычнай творчасці (народнай і аўтарскай, вакальнай і інструментальнай) і ўбачыць беларускія народныя танцы. Смаргонскі гурт “Жалейка” выканаў беларускія народныя песні “Земляныя яблыкі” і “Пірагі”.

  Гурт “Жалейка” быў адзначаны дыпломам за ўвасабленне нацыянальнага каларыту.

 

В.І. Казакевіч, метадыст АМТВЧ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.