“Зімовыя вячоркі” ў Цэнтры творчасці
3 лютага “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” запрасіў усіх жадаючых на “Зімовыя вячоркі”. Асноўнае дзеянне адбывалася ў актавай зале. Удзельнікі вячорак адгадвалі загадкі, спявалі песні, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, гулялі і танцавалі.
Стварыць атмасферу сапраўднага свята дапамаглі ўдзельнікі фальклорнага гурта “Жалейка” і лялечнага тэатра “Батлейка” (кіраўнік Яновіч Іна Уладзіміраўна), якія на працягу вячорак спявалі абрадавыя песні і паказвалі батлейкавыя казкі.
Побач з актавай залай выхаванцы аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадавалі вырабы, якія яны зрабілі сваімі рукамі.
Кожны, хто прыйшоў у гэты вечар у Цэнтр творчасці, стаў сапраўдным удзельнікам Вячорак.
Казакевіч В.І., метадыст АМТВЧ