Чароўны куфэрак
18 сакавіка Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сабраў навучэнцаў І і ІІ ступені адукацыі на фестываль народных гульняў. Пры падрыхтоўцы да конкурсу навучэнцы вывучалі гісторыю з’яўлення народных гульняў сваёй мясцовасці, сабралі іх у “чароўны кухэрак” і прапанавалі пагуляць у гульні гасцям і ўдзельнікам фестывалю.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 дзяржаўных устаноў адукацыі: «Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні», «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні», «Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні», «ВПК Лылойцінскі яслі-сад – ПШ», «ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад – ПШ», «ВПК Войстамскі яслі-сад – БШ», «Сольская СШ», «ВПК Сінькоўскі яслі-сад – СШ», «ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – СШ», «ВПК Крэўскі яслі-сад – СШ».
Гледачы змаглі сустрэцца з Васілём і Васілінкай, бабкай Настачкай, гаспадыняй Алесяй, Марыськай і Янкам, з Буслом і Вясной, дзядулем Агароднікам і Несцеркам. Вядучыя сюжэтна-гульнёвых праграм запрасілі ўсіх прысутных пагуляць у забытыя народныя гульні: “Садзі лянок”, “Запляці касу”, “Ляцяць птушкі”, “Рукі суседа”, “Гарлачык”, “Верабей”, “Касьба”, “Млын”, “Ластаўка і мошкі”, “Выведзі птушанят” і “Грушка”.
Пераможцамі раённага фестывалю народных гульняў “Чароўны куфэрак” сталі сюжэтна-гульнёвыя праграмы «Беларускі падворак» ДУА «ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад – ПШ» і «Святочны кірмаш «Разнасолы» запрашае» ДУА «Сольская СШ». Другое месца падзялілі сюжэтна-гульнёвыя праграмы «У свеце чароўнай гульні» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні», «На Крэўскім кірмашы» ДУА «ВПК Крэўскі яслі-сад – СШ» і «Веснавыя забавы» ДУА «ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – СШ». Трэцяе месца – «З крыніц Лылойцінскіх» ДУА «ВПК Лылойцінскі яслі-сад – ПШ» і «Гуканне вясны» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні».
І ўдзельнікі, і гледачы фестывалю змаглі дакрануцца да вытокаў гульнёвай самабытнай культуры Смаргоншчыны, атрымалі цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні. І яшчэ раз змаглі пераканацца, што цікавыя гульні ёсць не толькі ў сусветнай сетцы Інтэрнэт, але і “чароўным бабуліным куфэрку”.
Вынікі раённага фестывалю народных гульняў “Чароўны куфэрак”
Вольга Гуйская,
загадчык аддзела мастацкай творчасці і вольнага часу