Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Жывая класіка

Дата: 28 апреля 2018 в 14:37, Обновлено 28 апреля 2018 в 17:24
1 153 просмотра

“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” – пад такім дэвізам 28 красавіка прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Галоўная мэта конкурсу – павысіць цікавасць дзяцей і падлеткаў да чытання нацыянальнай літаратуры.

У конкурсе прынялі ўдзел вучні з 16 дзяржаўных устаноў адукацыі горада і раёна. 46 вершаў беларускіх паэтаў прагучала са сцэны. Гледачы змаглі пачуць незабыўныя радкі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі і іншых. Юныя дэкламатары падзяляліся на чатыры ўзроставыя катэгорыі: вучні пачатковых класаў, 5-6-ых класаў, 7-8-ых класаў і 9-10 класаў.

Нягледзячы на вялікую колькасць выступаючых, конкурс прайшоў у адно імгненне. Усе дзеці вельмі стараліся і былі добра падрыхтаваны. Некаторыя выступленні суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі, музычным афармленнем.

Пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сталі:

Ва ўзроставай катэгорыі “1-4 класы”:

II месца – Васюта Караліна і Лашакоўскі Даніла, Рэшкевіч Уладзімір з Асінаўшчызненскага яслей-сада – пачатковай школы і Андрыевіч Дзяніс са Смаргонскага яслей-сада – пачатковай школы.

ІІІ месца – Курлова Кіра з гімназіі і Васіленка Амір з сярэдняй школы № 6.

Ва ўзроставай катэгорыі “5-6 класы”:

I месца – Тумаш Юлія з Сольскай сярэдняй школы;

II месца – Чайкоўская Алеся з Вішнеўскага яслей-сада – сярэдняй школы, Карасевіч Даніла з сярэдняй школы № 5 і Мінкевіч Ілья з Войстамскага яслей-сада – базавай школы.

IIІ месца – Кармілец Вікторыя і Бараноўская Юлія з сярэдняй школы № 1, Ладоўская Мілана з сярэдняй школы № 6.

Ва ўзроставай катэгорыі “7-8 класы”:

I месца – Шчасны Мікіта з сярэдняй школы № 2.

IІ месца – Шчасная Надзея з сярэдняй школы № 5 і Жызнеўская Анастасія з сярэдняй школы № 6.

IIІ месца – Волк Іван з гімназіі і Глазкін Яфім з сярэдняй школы № 1.

Ва ўзроставай катэгорыі “9-10 класы”:

I месца – Рабецкі Аляксандр з Крэўскага яслей-сада – сярэдняй школы.

II месца – Мішына Яна з гімназіі, Янч Яўгеній з сярэдняй школы № 6, Невяровіч Аляксандр з Сыраваткінскага яслей-сада – сярэдняй школы.

IIІ месца – Мечкоўская Аляксандра з сярэдняй школы № 1 і Крыльцова Дзіяна з сярэдняй школы № 5.

Згодна з палажэннем аб Конкурсе вучні, якія занялі першыя месцы ў кожнай узроставай групе, будуць прадстаўляць наш раён 19 мая на абласным этапе конкурсу. Пераможцы абласнога этапу – на рэспубліканскім, які будзе праводзіцца ў Дзень беларускага пісьменства.

Гуйская В.Л., загадчык аддзела

мастацкай творчасці і вольнага часу

 ДУА “СРЦТДМ”                                                     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.