Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Батлейка» жыве!

Дата: 17 марта 2015 в 17:30, Обновлено 17 марта 2015 в 17:41
Автор: Бабаян Р. Ш.
951 просмотр

Беларускі народны лялечны тэатр стварыла ў дзяржаўнай установе адукацыі “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Iна Уладзіміраўна Яновіч, педагог дадатковай адукацыі. Беларускі народны тэатр «Батлейка» - гэта від лялечнага тэатра, які прыйшоў да нас з далёкага мінулага.

    Лялечны тэатр «Батлейка» цэнтра творчасці імкнецца адраджаць і ўмацоўваць нацыянальную культуру Беларусі. Падцверджаннем гэтага служыць рэпертуар лялечнага тэатра, які цалкам складаецца з самабытных твораў беларускага фальклору. У рэпертуар творчага калектыву лялечнага тэатра ўключаны народныя і класічныя казкі, а таксама п'есы ў народным жанры «батлейка». Дзецям цікава вывучаць старадаўні від народнага тэатра, знаёміцца з новымі персанажамі, быць у ролі лялькаводаў, і таму з вялікім натхненнем яны чакаюць новую казку ці п’есу, каб выбраць свайго героя, хутка вывучыць роль і вадзіць лялькі за скрыняй.

    За паўгода гледачы паспелі палюбіць лялечны тэатр "Батлейка", які актыўна ўдзельнічае ў жыцці цэнтра творчасці, упрыгожваючы сваімі выступленнямі шматлікія мерапрыемствы. Першымі ў рэпертуары батлейкі сталі беларускія народныя казкі, якія ўбачылі дзеці з Сацыяльнага прыюта ў рамках дабрачыннай акцыі “Падары другому свята”. 

    У лютым 2015 года прайшла справаздача лялечнага тэатра «Батлейка», які сабраў на «Казачны кірмаш» бацькоў, кружкоўцаў і дзяцей. Госці ўбачылі беларускія народныя казкі «Разумная ўнучка», «Каза-манюка» і рускую народную казку «Рэпка”. 

    Кожны паказ спектакля хвалюе не толькі дзяцей, але і іх бацькоў.  І кожны раз мы сустракаем непадробную радасць у вачах дзяцей і бацькоў, ад чаго і ў саміх акцёраў сэрца становіцца мяккім і чулым, бо так прыемна дарыць радасць, прыносіць у жыццё дзяцей і дарослых казку.

    У наступным творчы калектыў лялечнага тэатра "Батлейка» збіраецца радаваць сваімі спектаклямі не толькі кружкоўцаў, але і дзяцей са школ горада і дзіцячых садкоў.
Усіх, хто жадае, як і нашы кружкоўцы, стаць акцёрамі і навучыцца паказваць спектаклі, мы запрашаем у наш лялечны тэатр «Батлейка». 

 

Кіраўнік лялечнага тэатра «Батлейка»     I.У.Яновіч.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.