Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Толькі дружным пакараюцца моры!»

Дата: 27 августа 2019 в 14:51, Обновлено 27 августа 2019 в 14:57
Автор: Кутко Ж. С.
554 просмотра

У гэтым годзе аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем «Брыганціна» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сольская сярэдняя школа» Смаргонскага раёна сабраў самых актыўных, дапытлівых і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў, алімпіяд на лідарскую рэгату «Навігатар поспеху».

Два «экіпажы карабля» са сваімі адважнымі капітанамі адправіліся ў плаванне пад дэвізам - «Толькі дружным пакараюцца моры!».

Гульнявая ідэя змены засноўвалася на сюжэце твора  А.С. Някрасава «Прыгоды Капітана Врунгеля».

Падарожжа было напоўнена бітвамі, выпрабаваннямі і адкрыццямі, якія былі прадстаўлены ў форме чэленджа, сэлфіяната, хэпенінгу, воркшопа. Таксама на працягу ўсёй змены для дзяцей праходзілі заняткі па развіццю лідарскіх якасцяў, падрыхтаваныя педагогамі дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

Хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, што такое - быць лідэрам, навучыліся працаваць у камандзе, планаваць і арганізоўваць уласны час з карысцю для сябе і іншых.

Вялікую цікавасць выклікаў чэлендж «Саюз 3D: Dерзай! Dружи! Dелай», дзе ўдзельнікам неабходна было даказаць, што менавіта іх дзіцячая грамадская арганізацыя лепшая.

Прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці, 45-годдзя з дня прысваення Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Менавіта па гэтых тэмах для рабят прайшла «Марская бліскавіца», у якой самай згуртаванай аказалася каманда Шмелько Аліны (1 месца) і каманда Рака Клімента (2 месца).

Вандроўнікі лідэрскай рэгаты дакрануліся да легенд малой радзімы, пабывалі ў маляўнічых месцах, размешчаных побач з лагерам. Пятроў Валерый Іванавіч, гісторык ДУА «Сольской сярэдняй школы», правёў для рабят пазнавальную экскурсію па гістарычных мясцінах аграгарадка. Маршрут пачынаўся з музея, а пасля дзеці наведалі помнікі на тэрыторыі Сольского сельскага савета, даведаліся гісторыю касцёла Маці Божай Ружанцовай, пабывалі на ферме КСУП «Агра-Солы».

Кожны дзень завяршаўся вясёлай і шумнай дыскатэкай.

Заўсёды цяжка расставацца з новымі і ўжо такімі блізкімі сябрамі, але кожны карабель павінен вяртацца да роднай прыстані. На лодкавай станцыі рыбгаса ля вогнішча быў уладкаваны цёплы і душэўны «Аганёк сяброў», якім скончылася змена лагера «Брыганціна».

Па словах удзельнікаў, лідэрская змена «Навігатар поспеху» атрымалася яркай, пазнавальнай, насычанай і цікавай. Дзеці сталі сапраўднымі сябрамі і не жадалі расставацца, абяцаючы сустрэцца ў лагеры ў наступным годзе.

Аскірка Анжэла Андрэеўна, метадыст ДУА «Смаргонскі РЦТДМ»

Какаулiна Лізавета Уладзіміраўна, педагог-арганізатар ДУА «Сольская СШ»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.