Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я – даследчык прыроды

Дата: 21 сентября 2019 в 14:36, Обновлено 21 сентября 2019 в 14:45
Автор: Страх Н. М.
460 просмотров

21 верасня юныя даследчыкі з устаноў адукацыі Смаргонскага раёна прынялі ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў 5 – 8 класаў “Я – даследчык прыроды”.

Нягледзячы на тое, што навучэнцы робяць толькі першыя крокі ў навуку, яны ўжо імкнуцца закранаць вельмі важныя экалагічныя праблемы свайго раёна. Тэматыка прадстаўленых работ была рознай: навучэнцы вывучалі карысныя якасці пустазелля, даследавалі дрэвы, якія улоўліваюць пыл, даведаліся пра значэнне для здароўя чалавека ільну, даследавалі ўплыў саліцылавай кіслаты на рост раслін.

Лепшыя работы: “Дрэвы – пылаўлоўнікі, іх значэнне ў аздараўленні акаляючага асяроддзя”(Бараноўская Юлія, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”), “Саліцылавая кіслата – інгібітар раслін” (Новаш Рэната, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Смаргоні”), “Лён – нацыянальнае багацце Беларусі” ( Беніцэвіч Юлія, Парфенчык Ангеліна, Міхель Аляксандр, вучні ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Смаргоні”).

         Работы пераможцаў раённай канферэнцыі будуць прадстаўлены на абласную канферэнцыю, якая адбудзецца 30 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным эколага-біялагічным цэнтры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.