Жыла-была казка
Другі год запар у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў снежні праходзіць раённы фестываль тэатралізацыі “Жыла-была казка”.
У актавай зале гімназіі г.Смаргоні сабраліся вучні малодшага школьнага ўзросту, якія ўмеюць добра трымацца на сцэне, валодаюць мілагучнай беларускай мовай і захапляюцца тэатрам. Юныя акцёры паказалі тэатралізаваныя пастаноўкі па матывах твораў У.Ліпскага, А.Якімовіча, Г.Аўласенкі.
Пераможцамі раённага фестывалю тэатралізацыі “Жыла-была казка” сталі вучні ДУА “ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа” і ДУА “Сольская сярэдняя школа”. Другое месца занялі навучэнцы ДУА “ВПК Сыраваткінскі яслі-сад – базавая школа”.
І ўдзельнікі, і гледачы з радасцю пазнаёміліся з цікавымі казкамі сучасных беларускіх аўтараў, атрымалі цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні. Хочацца спадзявацца, што пасля мерапрыемства многія адправяцца ў бібліятэку, каб самім перачытаць убачанае.